4 жніўня 2022 года ў Замацкай бібліятэцы–клубе сабраліся прыхільнікі творчасці Янкі Брыля з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння на гадзіну пісьменніка “Успамінаем Янку Брыля”. Размова пачалася з аўтабіяграфічных звестак з праглядам фотаздымкаў. Народны пісьменнік БССР стварыў такія вядомыя ўсім са школьнай лаўкі творы, як аповесці “Сірочы хлеб”, “Ніжнія Байдуны”, “Золак, убачаны здалек” і іншыя. У кожным радку твораў пісьменніка вясковаму жыхару чуем знаёмае, блізкае. Вельмі спадабаліся ўдзельнікам мерапрыемства кароткія лірычныя мініяцюры, з якімі пазнаёміла бібліятэкар.
...
Читать дальше »