Да юбілею вядомай расійскай пісьменніцы Агніі Барто Альшанская сельская бібліятэка разам з удзельнікамі клуба інтэлектуальнай гульні “Эрудыт” падрыхтавала хвіліны гучнага чытання “Вершы Агніі Барто”. Хвіліны прайшлі цікава, з асаблівым вясёлым уздымам. І гэта таму, што дзіцячыя вершы Агніі Барто вядомы і любімы намі. З самага глыбокага дзяцінства, яны імкліва ўвайшлі ў наша жыццё і ўмацаваліся недзе глыбока ў падсвядомасці. А іх рыфмы сталі па-сапраўднаму народнымі.
Дзеці з задавальненем чыталі вершы паэткі. Некаторыя вершы чыталіся з выкарыстаннем пры гэтым адпаведных цацак. Вельмі спадабаліся дзецям вершы пра Воўчыка – з цыкла “Воўка добрая душа”. Бо размова з дзецьмі ідзе без павучальнага навучання, а ў лёгкай гульнявой і зухаватай форме, як быццам сама пісьменіца іх аднагодка.
Усё мы родам з дзяцінства, і калі вы захочаце хоць ненадоўга вярнуцца ў атмасферу дзіцячай радасці і шчасця – завітайце ў бібліятэку і пачытайце вершы Агніі Львоўны Барто.
|