Кожны год у Новалукомльскай гарадской бібліятэцы адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 2021 год не стаў выключэннем, з 19 па 22 лютага ў бібліятэцы праходзіла акцыя “Паразмаўляем па-беларуску”. У час акцыі бібліятэкары запрашалі сваіх чытачоў на беларускамоўныя пасядзелкі, каб пачаставацца гарбатай і паразмаўляць па-беларуску. Чытачы прымалі ўдзел у гульне-віктарыне “Твар у твар з беларускімі пісьменнікамі”, гульне “Перакладчык”, конкурсе “Ці ведаеш ты беларускі фальклор”, а таксама ў конкурсе загадак, беларускіх прыказак і скорагаворак. Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэтыя дні дзейнічала выстава–рэкамендацыя “Чытаем кнігі роднай краіны”,
...
Читать дальше »