12:14 ТВОРЫ КОЛАСА І КУПАЛЫ ЧЫТАЛІ Ў НОВАЛУКОМЛЬСКАЙ ГАРАДСКОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ | |
16 жніўня ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы з удзелам экалагічнага студэнцкага атрада “Гвардыя імя поўнага кавалера ордэна Славы Барадаўка Паўла Рыгоравіча” адбылася гадзіна гучнага чытання “Чытаем разам творы песняроў…”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа. Падлеткам прапанавалі паслухаць і пачытаць творы беларускіх класікаў. У выкананні бібліятэкара Іўко Ірыны Мікалаеўны і маладых людзей прагучалі знакамітыя вершы народных песняроў Беларусі: “Мужык”, “А хто там ідзе?”, “Мой родны кут…”, “Спадчына”, “Новая зямля” і інш. Для прагляду быў прапанаваны дакументальны фільм “Два яблыкі на адной галінцы”, які распавядаў пра тое, што звязвала народных паэтаў Беларусі і што іх раз’ядноўвала.
| |
|