Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для філіяла “Чашніцкая дзіцячая бібліятэка” і яго карыстальнікаў. Гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
У рамках святкавання Дня роднай мовы “Гавары са мной па-беларуску” Чашніцкая дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на цікавыя мерапрыемствы, каб яшчэ раз засяродзіць увагу да роднага слова. Удзельнікамі мерапрыемстваў у рамках святкавання Дня роднай мовы сталі навучэнцы 5, 6 і 7 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Чашнікі ім.Я.Ф.Іваноўскага”, 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі”. Для іх праведзены: гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”, літаратурная гадзіна “Табою сагрэты, роднае слова!”. Цікавасць выклікала гульня-інсцэніроўка “Адгадай фразеалагізм па малюнку і растлумач яго”. Падчас мерапрыемстваў гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Дзеці чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі тэматычныя рэбусы і “Загадкі з кошыка”, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Словазнаўцы”, “Адгадай твор па радках”, што стала сапраўдным святам для удзельнікаў мерапрыемстваў. Чытачам бібліятэкі былі прапанаваны выстава-свята “Беларускія творы-юбіляры”, тэматычная выстава “Родная мова, цудоўная мова”.
|