12:59 "СТО РАДКОЎ ЛЮБОВІ ДА МАЛОЙ РАДЗІМЫ" | |
12 верасня ў час святкавання Дня горада Чашнікі на Цяпінскім фэсце быў праведзены адкрыты раённы конкурс самадзейных чытальнікаў і паэтаў “Сто радкоў любові да малой радзімы”, прысвечаным Году малой радзімы і 480-годдзю з дня нараджэння Васіля Цяпінскага. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па трох намінацыях “Аб Радзіме малой і вялікай”, “Мы – нашчадкі Перамогі” і “Багата талентамі родная зямля” па ўзроставых катэгорыях да 15 год і ад 15 год і больш. Першымі выступалі ўдзельнікі ў намінацыі “Аб Радзіме малой і вялікай”. У выканнанні Раісы Міхайлаўны Сілюковай (бібліятэкар Альшанскай сельскай бібліятэкі-філіяла №17) прагучаў твор Уладзіміра Карызны “Беларусі”. Шостак Дзмітрый (вучань 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі”) прапанаваў верш Кастуся Жука “Чую тваё імя…” . Васіль Анатольевіч Хацкевіч (супрацоўнік Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, член народнага аматарскага аб’яднання паэтаў “Млын”) выступіў з аўтарскім вершам “Я детство помню как вчера”. У выкананні Аліны Хрыпач (вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чашнікі”) у намінацыі “Аб Радзіме малой і вялікай” гучаў твор Ганны Шнітко “Деревня, которой нет”. Верш мясцовай паэткі Валянціны Гарбачовай “Малая родина” чытала Ірына Васільеўна Касцюковіч, (бібліятэкар Чашніцкай гарадской бібліятэкі-філіяла №2). Стукалава Юля (вучаніца 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі” прапанавала ўвазе слухачоў і журы твор Міхася Стрыгалёва “Айчыны дым”. Свае аўтарскія вершы ў намінацыі “Багата талентамі родная зямля” прысвяцілі Беларусі Дубінец Паліна, вучаніца 5 “Б” класа (верш “Беларусь – страна мечты”), Кукурузяк Елісей, вучань 5 “А” класа (верш “Ляцяць жураўлі”), Алёна Карапузава, вучаніца 5 “Б” класа (верш “Вясна”) Васілеўская Анастасія, вучаніца 7 “Б” класа (верш “Летний дождь”) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі” і інш. Праз некалькі хвілін пасля выступлення апошняга канкурсанта членамі журы былі падведзены вынікі і вызначаны пераможцы. У намінацыі “Аб Радзіме малой і вялікай” дыпломы пераможцаў атрымалі ва ўзроставай катэгорыі да 15 год Сакалоўская Сафія, (вучаніца 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Новалукомль”) з вершам Міхаіла Пазнякова “Беларусь” і Сакалоўская Эвеліна (студэнтка Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа з вершам Эдуарда Зубрыцкаго “Над звонам сініх верасоў”) ва ўзроставай катэгорыі ад 15 год і болей. Дыплом пераможцы атрымала і Аліна Хрыпач (вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чашнікі”) з творам Ганны Шнітко “Деревня, которой нет”. Пераможцамі ў намінацыі “Багата талентамі родная зямля” прызнаны Кацярына Панкевіч (вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі”) з аўтарскім вершам “Уладзіміру Караткевічу” і Ала Васільеўна Гурко з аўтарскім вершам “Памяці В.Цяпінскага”. У намінацыі “Мы – нашчадкі Перамогі” дыпломы пераможцаў атрымалі Падалец Андрэй (вучань 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чашнікі”) з вершам Наталлі Васілевіч “За Родину” і Васіль Анатольевіч Хацкевіч (супрацоўнік Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, член народнага аматарскага аб’яднання паэтаў “Млын”) з аўтарскім вершам “Прысвячэнне дзеду”. Астатнія канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і заахвочвальныя прызы. Паэтычныя нумары для слухачоў і ўдзельнікаў конкурса падарылі народны фальклорны калектыў “Прасніца” і Таццяна Смольская Іванскага Дома фальклора, народны ансамбль народнай песні “Ульчанка” Чашніцкага гарадскога Дом культуры. | |
|