08:05 САЛДАТ ВАЙНЫ НЕ ВЫБІРАЕ | |
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі Альшанскай сельскай бібліятэкі і СДК падрыхтавалі вечар памяці “Салдат вайны не выбірае” з паказам прэзентацыі “Не ради славы и наград”. На мерапрыемстве прысутнічалі жыхары аг. Альшанка. Падчас вечара памяці было вызначана гістарычнае значэнне афганскай вайны, расказана пра мужнасць і вайсковы абавязак салдат-землякоў. Праз прагляд прэзентацыі ўдзельнікі пазнаёміліся з воінамі-інтэрнацыяналістамі, ураджэнцамі Чашніцкага раёну, якія загінулі ў перыяд баявых дзеянняў. На паказаных відэаслайдах былі прадэманстраваны памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам у горадзе Новалукомль, мемарыяльная дошка ў гонар ураджэнца горада Чашнікі капітана С.П. Млявага. Асаблівую цікавасць выклікаў аповед аб воінах-інтэрнацыяналістах Альшанскага сельскага Савета. Перад прысутнымі выступіў В.В. Падрэз, які расказаў пра сябра-афганца А.І. Осіпаве. Сяржант Осіпаў Аляксандр Іванавіч быў камандзірам аддзялення сувязі. Непасрэдна прымаў удзел у баявых дзеяннях, за што неаднаразова быў узнагароджаны медалямі “За боевые заслуги“, “За Отвагу”. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі загінуўшых мінутай маўчання. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Салдаты Афгана”, на якой змяшчаліся фотаздымкі і звесткі аб воінах-інтэрнацыяналістах Альшанскага сельскага Савета. | |
|