11:51 ПРАЙСЦІ ПА ГОРАДУ ПЯШКОМ | |
Да Дня народнага адзінства і Дня горада Чашнікі ў вучняў ДУА “Вядрэнская дзіцячы сад-базавая школа” з'явілася выдатная магчымасць папоўніць свае веды аб горадзе Чашнікі. Дзіцячай бібліятэкай для іх была праведзена экскурсія па гістарычных мясцінах горада “Прайсці па гораду пяшком”. З цікавасцю слухалі дзеці расповед пра велічны дамініканскі касцёл, які калісьці стаяў на месцы Чашніцкай гімназіі, вуліцу Міра, рыначную плошчу, дом купца Гурэвіча. Пабывалі ўдзельнікі і на гісторыка-геаграфічнай карце Чашніцкага раёна. Экскурсійны маршрут працягнуўся па вуліцы Савецкай райцэнтра, дзе наведалі Алею Герояў Савецкага Саюза, помнік воінам-вызваліцелям, Брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан і зрабілі фота на памяць. Скончылася экскурсія ля галоўнай славутасці горада - Спаса-Праабражэнскай царквы.
| |
|