Памятныя мясціны ёсць у кожным горадзе, вёсцы, пасёлку. Прачытаная кніга, экскурсія да помніка, прагулкі па вуліцах і плошчах роднага горада, якія носяць імёны герояў - усё гэта выхоўвае пачуццё патрыятызму ў дзяцей.
З мэтай вывучэння гістарычнага мінулага горада Чашнікі, у рамках Года гістарычнай памяці, 31 студзеня для вучняў 3А класа ДУА “Сярэдняя школа №4” была праведзена краязнаўчая пешаходная экскурсія “Мы ў памяці захоўваем простыя імёны”, падчас якой вучні прайшлі па памятных мясцінах. Экскурсійны маршрут пачаўся з вуліцы Савецкай райцэнтра, дзе дзеці наведалі Алею Герояў Савецкага Саюза, помнік воінам-вызваліцелям, Брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан, дзе зрабілі фота на памяць. Пабывалі ўдзельнікі і на пляцоўцы з гісторыка-геаграфічнай картай Чашніцкага раёна. З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповяд аб доме купца Гурэвіча, аб новых арт-аб’ектах – друкаваным станку і раскрытай кнізе, аб вядомым палітычным дзеячы М.І. Дземянцеі.
Экскурсія пакінула ў сэрцах маленькіх удзельнікаў пачуццё гонару за гераічнае мінулае нашай Радзімы і павагі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
|