15:10 ПАДАРУНАК БАЦЬКУ | |
6 лютага 2021 года бібліятэкарам Лукомльскай сельскай бібліятэкі праведзена чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Званочкі”. Для ўдзельнікаў 9-12 год была прапанавана такая форма работы як майстрылка. “Папера, клей і крыху фантазіі” – пад такой назвай адбылася гэта лютаўская сустрэча. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з тэмай пасяджэння: “Самастойны выраб сувеніраў да 23 лютага “Падарунак бацьку”. Прыйшла ідэя зрабіць рознакаляровыя паштоўкі. Цікавасць да працы прыйшла адразу пасля першых вынікаў. Падчас напружанай творчай працы прысутныя ўзгадалі знаёмыя песні, вершы, выказванні пра бацьку. Дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу творчасці і з задавальненнем майстравалі. Работы рабят атрымаліся разнапланавыя, маляўнічыя. Скончылася сустрэча дружным чаяваннем з прысмакамі. | |
|