29 сакавіка спецыялісты бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” сталі ўдзельнікамі семінара “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”.
Адкрыла семінар дырэктар Міцькавец Святлана Васільеўна. У сваім выступленні яна засяродзіла ўвагу на захаванне трудавой дысцыпліны ва ўстановах, добраўпарадкаванне тэрыторый, выкананне бібліятэкарамі кантрольных паказчыкаў і плана платных паслуг.
Загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынга Папко Вольга Мікалаеўна звярнула ўвагу калег на прыарытэтныя накірункі бібліятэчнага краязнаўства ў Год малой радзімы – літаратурнае краязнаўства, адраджэнне нацыянальных традыцый, патрыятычнае выхаванне.
Пытанні работы бібліятэк па мэтавым праграмам і выдавецка-краязнаўчай работы закранула Падалец Святлана Васільеўна – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга. Агучылі работу па мэтавым праграмам краязнаўчага напрамку менавіта сваіх бібліятэк: Бойка І.Дз. – бібліятэкар аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай, Ермаковіч В.В. – загадчык Красналуцкай, Мядзюк А.Л. – загадчык Чырвонараніцкай, Казлоўская Т.М. – бібліятэкар Чарэйскай бібліятэк.
Другая частка семінара была прысвечана “Увекавечанню памяці знакамітых землякоў Чашніччыны”. Загадчыца Новалукомльскай гарадской бібліятэкай Каласоўская Надзея Аркадзеўна расказала пра работу “народнага” паэтычнага аб’яднання “Млын”. Пра пісьменнікаў-землякоў расказалі: бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынга, загадчыкі дзіцячай, Красналуцкай, бібліятэкары Кашчынскай, Кругліцкай, Чарэйскай бібліятэк і загадчык Дварэцкай бібліятэкай-клубам.
Загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынга Папко Вольга Мікалаеўна пазнаёміла з умовамі правядзення раённага краязнаўчага конкурса профмайстэрства сярод бібліятэкараў “Я – бібліятэкар! Я – экскурсавод!”
Вынікі семінара падвяла дырэктар Міцькавец Святлана Васільеўна і пажадала ўсім удзельнікам творчых поспехаў у дасягненні пастаўленных мэт і задач.
|