18 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага.
100-гадовага юбілею - вельмі знакавая, знамянальная дата для нашай краіны. Творчасць Савіцкага і сам вобраз мастака суадносяць, перш за ўсё з тэмай Вялікай Айчыннай вайны – ён прайшоў яе ад пачатку і да канца і перанёс на палатно ўсё ўбачанае з усёй энергіяй сваёй магутнай творчай душы. Але гэта памылкова. Жывапісная спадчына Савіцкага налічвае каля тысячы твораў. Адна трэць з іх прысвечана гісторыі. Прапануем вашай увазе інтэрактыўную галерэю “Міхаіл Савіцкі. Спадчына”. Міхаіл Андрэевіч Савіцкі назаўжды ўвайшоў у гісторыю Беларусі як найвялікшы майстар мастацтва сучаснасці, выдатны педагог і грамадскі дзеяч, чыя творчасць складае адну з самых яркіх старонак нацыянальнай культуры.
|