09:57 КУРЭННЕ - ПЕРШЫ КРОК ДА АНКАЛОГІІ | |
4 лютага ў межах тыдня “Бяспека ў кожны дом” у Замацкай сельскай бібліятэцы-клубе для наведвальнікаў прайшла гадзіна разважання “Курэнне - першы крок да анкалогіі”, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць рака. Звярнуўшы ўвагу на сувязь паміж цыгарэтамі і анкалагічнымі захворваннямі, загадчык прывяла статыстычныя даныя смяротых выпадкаў сярод курцоў. Прысутныя пазнаеміліся з літаратурай аб шкодзе курэння. Напрыканцы размовы наведвальнікам расказалі аб выкананні правіл пажарнай бяспекі падчас курэння, неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў. | |
|