| 08:40 КОЛА ВЕДАЎ | |
| Пазнавальна і весела прайшла ў Альшанскай бібліятэцы інтэлектуальная гульня "Кола ведаў. Зямля нам дадзеная лёсам”. Падлеткі і дзеці з задавальненнем круцілі кола ведаў, і давалі адказы на вызначаныя пытанні. Пытанні краналі далёкае гістарычнае мінулае, ваенныя гады і гераічныя подзвігі чашніччан, нагадвалі аб знакамітых земляках і сучасным жыцці сваёй малой радзімы. Некаторыя пытанні, пасля станоўчага адказу, дапаўняліся больш шырокай інфармацыяй, паказам фотаздымкаў ці малюнкаў, дыкламацыяй вершаў. Мерапрыемства несумненна выклікала цікавасць да жыцця свайго краю, выхавала павагу і гонар да людзей,  якіх узрасціла родная зямля. | |
|  | |
 



