Цэнтральная раённая бібліятэка прапаноўвае ўсім жадаючым прыняць удзел у акцыі “Складзем карту малой радзімы разам”, якая прымеркавана да турыстычна-краязнаўчага тыдня “Сэрцу мілы край”, прысвечанага Году малой радзімы. Удзельнікам акцыі неабходна з прапанаваных пазлаў-фрагментаў скласці карту Чашніцкага раёна на прапанаваным макеце. Акцыя дазволіць выклікаць творчы інтарэс і цікавасць да геаграфіі малой радзімы.