10:11 ГОРАД ШЧАСЛІВЫХ НАДЗЕЙ | |
Напярэдадні святкавання 55-годдзя горада Навалукомля бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі разам з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “ТЦСАН Чашніцкага раёна” здзейснілі мультымедыя падарожжа “Горад шчаслівых надзей” прымеркаванае да турыстычна-краязнаўчага тыдня "Сэрцу мілы край". Удзельнікам мерапрыемства прапанавалася даведацца пра самы малады ў Беларусі горад Новалукомль, які з’явіўся на беразе Лукомльскага возера, дзякуючы будаўніцтву ДРЭС. Гледачы здзейснілі віртуальнае падарожжа па горадзе, пазнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва першых дамоў, прафесійна-тэхнічнага вучылішча, школ, магазінаў, сталовай, камбіната бытавога абслугоўвання, кінатэатра. З вялікай цікавасцю здзейснілі віртуальную экскурсію па гораду, знаёміліся з геральдыкай горада, разнастайнымі прадпрыемствамі. Цікава было прайсці па вуліцах сучаснага горада, атрымаць асалоду ад яго прыгажосці і хараства. | |
|