14:28 ЧЫТАЕМ КНІГІ НА РОДНАЙ МОВЕ | |
У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна” і правялі экспрэс-агляд “Чытаем кнігі на роднай мове” у рамках Дня чытача беларускай кнігі “Мілагучнае, звонкае, роднае слова”. Падчас правядзення агляду прысутным прапанавалася пазнаёміцца з кнігамі беларускіх аўтараў Г.Марчука “Мокры снег”, Я.Хвалей “Пяць бэзавых пялесткаў шчасця”, І.Цітаўца “Касцёр душы”, з новым цікавым зборнікам вершаў “Мы - беларусы” і іншымі навінкамі літаратуры.
| |
|