ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


11:38
А ВАМ ЗНАЁМЫ КНІЖКІН ДОМ?!
ДБ ЭкскурсияКожны год у верасні дзіцячая бібліятэка-філіял №1 сустракае новых чытачоў-першаклашак і праводзіць для іх экскурсіі. Так, напярэдадні свята Дня бібліятэк, быў праведзены Дзень бібліяграфіі “Вам знаёмы кніжны дом?”, падчас якога прайшла экскурсія “Стань, сябра, чытачом!”. Першакласнікі ДУА “Сярэдняя школа №1” і “Чашніцкая гімназія” здзейснілі займальнае падарожжа ў свет кніг. Дзеці пабывалі ў дзіўным горадзе, дзе замест вуліц - шэрагі кніжных стэлажоў, замест паверхаў - кніжныя паліцы. Дзеці пазнаёміліся з жыхарамі горада - літаратурнымі героямі. Падчас экскурсіі бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, распавялі пра правільнае абыходжанне з кнігамі. Дзеці пазнаёміліся з такімі паняццямі як, “абанемент”, “чытальная зала”, “фармуляр”. Займальнымі для дзяцей сталі віктарына па казках “Што за дзіва гэтыя казкі”, гульні “Адгадай з якой казкі радкі” і “Блытаніна”, у якіх яны змаглі бліснуць сваімі ведамі ў народных і аўтарскіх казках. Усе без выключэння выдатна справіліся з заданнямі. Экскурсія атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай! На памяць усе атрымалі закладкі з правіламі карыстання кнігамі і бібліятэкай.

 
Категория: Главные новости | Просмотров: 297 | Добавил: olga | Рейтинг: 5.0/4

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Сентябрь 2021  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 123

Одноклассники

Top.Mail.Ru

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0