Традыцыйна кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства і друку. У гэты дзень аддаюць даніну роднай мове, культурнай спадчыне Рэспублікі. У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў цэнтральнай раённай бібліятэцы праводзіўся паход за ведамі “Пуцявіны друкаванага слова” для вучняў старэйшых класаў ДУА "СШ №4 г. Чашнікі". На мерапрыемстве расказвалі аб знакамітых людзях Беларусі, тых, хто на працягу стагоддзяў стваралі яе славу i гонар.
...
Читать дальше »