ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ РАЁННАГА ТВОРЧАГА КОНКУРСУ САМАРОБНАЙ КНІГІ “КНІГА У НОВЫМ ФАРМАЦЕ”

 

1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1.Дадзенае Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення раённага творчага конкурсу самаробнай кнігі “Кніга ў новым фармаце” (далей - Конкурс).
1.2.Конкурс праводзіцца ў рамках правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 480-годдзю Васіля Цяпінскага і прымеркаваны да Году малой радзімы.
1.3.Заснавальнікамі і арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца дзяржаўная ўстанова культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і аддзел па адукацыі Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, якія забяспечваюць выкананне ўсіх мерапрыемстваў дадзенага Палажэння.

2.АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
2.1.Папулярызацыя кнігі і чытання метадам творчага самавыяўлення.
2.2.Прыцягненне новай мэтавай аўдыторыі і ўзмацненне цікавасці да чытання.
2.3.Павышэнне прафесійнага ўзроўню і актывізацыя творчага патэнцыялу бібліятэчных спецыялістаў, падтрымка таленавітых работнікаў.
2.4.Удасканаленне метадаў рэкламы кнігі, чытання, накіраваных на паляпшэнне іміджу бібліятэкі.

3.УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
3.1.У Конкурсе могуць удзельнічаць як асобныя бібліятэкары,  педагогі, вучні, так і творчыя групы.
3.2.Колькасць прадстаўленых работ ад кожнага ўдзельніка не абмяжоўваецца.

4.УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
4.1.У Конкурсе абавязкова прымаюць удзел усе бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, установы адукацыі Чашніцкага раёна.
4.2.Творчыя працы могуць быць выкананы на любым матэрыяле і ў любой тэхніцы (кніга можа быць напісана, вышыта, намалявана, вылеплена і г.д.)
4.3. Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая 2020 года.
4.4.Конкурсныя работы прадастаўляюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу па адрасу г.Чашнікі, вул. Міра,26, тэл.: 42174
4.5.Для арганізацыі і правядзення вынікаў Конкурсу ствараецца аргкамітэт у наступным складзе:
Міцькавец С.В. - дырэктар ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, старшыня журы;
Александровіч Е.М. – загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла №1, сакратар журы;
Дзірко Г.У. – начальнік аддзела па адукацыі Чашніцкага райвыканкама, член журы;
Сушкова С.Г. – дырэктар дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі “Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”, член журы;
Мядзюк А.Л. – загадчык Чырвонаніцкай сельскай бібліятэкі-філіяла №17, член журы.
4.6.Журы разглядае і выяўляе лепшыя працы ў кожнай намінацыі, вызначае пераможцаў.

5.АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТ
5.1.Конкурсныя работы павінны ўяўляць сабой паўнацэнную самаробную кнігу без прамога капіравання друкарскіх выданняў. Змест і жанр кнігі на меркаванне ўдзельнікаў.
5.2.Абавязковыя складальныя конкурснай кнігі: вокладка, тытульны ліст, змест, асноўныя звесткі пра аўтара і мастака-ілюстратара, складальніка кнігі, тэкст.
5.3.Намінацыі конкурсу:
“Лепшая дзіцячая кніга”;
“Лепшая кніга пра Чашніцкі край”;
“Лепшая аўтарская кніга”;
“Лепшая кніга на беларускай мове”.                                       

6.КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
6.1.Раскрыццё заяўленай намінацыі па зместу.
6.2.Прысутнасць поўнага афармлення: змест, інфармацыя пра аўтара, рэдактара, дызайнера, ілюстратара і т. д.
6.3.Арыгінальнасць і аўтарская канцэпцыя.
6.4.Якасць афармлення кнігі (каляровае выкананне, памер шрыфта (зручнасць для чытання), фон (колер, яркасць, спалучальнасць з тэкстам, ўспрыманне для вачэй).

7.ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
7.1.Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 23 мая 2020 года на фестывале, прысвечаным 480-годдзю Васіля Цяпінскага. Конкурсныя работы будуць прадстаўлены на выставе “Самаробная кніга”. Пераможцы конкурсу будуць ўзнагароджаны дыпломамі па кожнай з намінацый.
7.2.Вынікі конкурсу будуць размешчаны ў стужцы навін сайта http://chashnikicbs.by.

Категория: КОНКУРСЫ И АКЦИИ | Добавил: olga (20.02.2020)
Просмотров: 135

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 68

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0