14:03 ЗАГАДКІ ЯБЛЫЧНАГА СПАСА | |
У рамках духоўнага выхавання ў філіяле “Замацкая сельская бібліятэка-клуб” 19 жніўня для дзяцей прайшла гульневая праграма “Загадкі яблычнага Спаса”. Загадчык расказала аб гісторыі ўзнікнення праваслаўнага свята Спас і пачаставала прысутных яблыкамі з загадваннем жаданняў. Усе заданні гульневай праграмы былі звязаны з яблыкамі, напрыклад, “Хвалены яблык”, “Яблычныя стравы”, “Вяселая эстафета”, “Накармі сябра”, “Чапля” і іншыя. Дзеці паказалі розум і кемлівасць у літаратурнай віктарыне, у разгадванні рэбусаў, у конкурсах: “Закончы прыказку”, “Устаў патрэбнае слова ў верш”, “Успомні казку”. Удзельнікі яшчэ раз пераканаліся ў патрэбе чытаць кніжкі.
Пасля заканчэння гульневай праграмы адбылося падвядзенне вынікаў конкурса малюнкаў “Гэткія цудоўныя кошкі”, у якім прынялі удзел 12 дзяцей. Цудоўныя малюнкі былі напоўнены дзіцячай непасрэднасцю і любоўю да гэтых свойскіх жывел. Былі вызначаны лепшыя работы: першае месца заняла Віялета Галыга, другое месца – Ясенія Агарак, трэцяе месца – Ангеліна Агарак. Пераможцы атрымалі салодкія прызы. | |
|