10:38 ВЫПУСКНЫ ВЕЧАР У БІБЛІЯТЭЦЫ | |
Традыцыйна, на працягу сямі год, у Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы праходзяць выпускныя вечары для вучняў чацвёртых класаў. Мэта мерапрыемства – зрабіць для дзяцей свята цікавым і забаўляльным, увесці дзяцей у непаўторны свет казачных вобразаў, абудзіць творчую фантазію, арганізаваць гульнёвую прастору, насычаную конкурсамі, гульнямі, музыкай. Вядучыя свята пераўвасабляюцца ў літаратурных герояў. У гэтым годзе на вясёлых перапынках “Яркий мир развлечений и весёлых приключений” Баба Яга і Шапакляк правялі з дзецьмі разнастайныя вясёлыя і займальныя конкурсы: “Несур’ёзныя пытанні”, “На паўночным полюсе”, “Ніканораўна, Хрыстафораўна”, “Буквар”, “Рамонак”, “Танцы з Ларыскай”, “Вяселая матэматыка”, “Невядомая роля”, “Збяры партфель”, “Вяселая эстафета”, “Юныя павукі”, “Чалавек-шар” і інш. Напрыканцы мерапрыемства выпускнікі пад песню Юліі Началавай “Ах школа, школа” усхвалявана развіталіся са сваім першым настаўнікам. | |
|