08:51 ВІЦЕБСКІ КРАЙ СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ | |
З нагоды 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці ў цэнтральнай раённай бібліятэцы 15 студзеня 2023 года для вучняў старэйшых класаў ДУА Сярэдняя школа №4 арганізавана гісторыка-краязнаўчая гадзіна «Віцебская зямля - Радзіма мая і твая». Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся, калі была ўтворана Віцебская вобласць, аб далейшым яе развіцці. Удзельнікі здзейснілі падарожжа па раённых цэнтрах вобласці. Прагледзелі фільм пра горад Віцебск - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі і відэапрэзентацыю “Віцебскай вобласці - 85”. Атрыманую інфармацыю вучні замацавалі адказаўшы на пытанні віктарыны «Сінявокая Віцебшчына». | |
|