08:54 УЛАДАРЫ ХУТКАСЦІ І ЛОЎКАСЦІ | |
У рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна” работнік Кашчынскай бібліятэкі разам з КСЦ правялі сямейныя старты “Уладары хуткасці і лоўкасці”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі шматдзетных сем’яў: Гуц С.А. і яе сыны Глеб і Станіслаў, Клачкова Ю С. з дачушкамі Русланай і Арынай, Лузанаў А.А. з дачкой Карынай і сынам Клімам, і Папкова Н.М. з сынамі Нікітам і Глебам. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны казачныя эстафеты: “Угадай казку”, “Царэўна-лягушка”, “Церамок”, “Курачка раба”, “Калабок”, “Каша з тапара”, творчы конкурс “Дружная сямейка”, “Бусы для мамы”, “Народная мудрасць”. Прадстаўнікі сямейных каманд з задавальненнем удзельнічалі ў эстафетах, адказвалі на пытанні. Кожная з сямей старалася быць самай лоўкай і самай хуткай. Пад канец сямейных стартаў былі падведзены вынікі і вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: “Самая дружная сям’я” – сям’я Клачковай Ю.С., “Самая вясёлая сям’я” – сям’я Папковай Н.М., “Самая лоўкая сям’я” – сям’я Лузанава А.А. і самая знаходлівая сям’я” – сям’я Гуц С.А. Усе прысутныя ўзнагароджаны граматамі, памятнымі падарункамі і салодкімі прызамі. | |
|