16:11 У СВЯТЛАФОРА НЯМА ВЫХАДНЫХ | |
4 жніўня ў філіяле “Замацкая сельская бібліятэка-клуб” для дзяцей прайшла віктарына “У святлафора няма выхадных”. Загадчыца пазнаёміла прысутных з казачным царом Святлафорам і хлопчыкам Воўкам, які сабраўся ў дзяржаву дарожных правіл на дзень нараджэння цара, але трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Удзельнікі мерапрыемства запрасілі герояў на незвычайны ўрок у школу правіл дарожнага руху, каб дапамагчы хлопчыку запомніць дарожныя знакі і пазнаёміць з дапамогай дыдактычных гульняў і конкурсаў з правіламі дарожнага руху. Цікава і з карысцю прайшло мерапрыемства, дзеці адказвалі на пытанні не толькі па правілах дарожнага руху, але і па зместу мастацкіх твораў.
| |
|