З 6 па 9 студзеня ў філіяле "Замацкая сельская бібліятэка-клуб" прайшоў тыдзень духоўнага выхавання “Свет дабра і міласэрнасці”. Для наведвальнікаў была аформлена кніжная выстава “Казка Ражства”. У гэты перыяд адбыліся калядныя сустрэчы “Ой, Калядачкі”.
13 студзеня з удзелам актыўных наведвальнікаў прашлі пятнічныя пасядзелкі, прысвечаныя пачатку шчодрага тыдня “Сею, сею, пасяваю, з Новым годам вас вітаю” . Нябачна для вока круціцца кола беларускіх народных свят. Мудрасцю, даўніной, таемнасцю вее ад цудоўных абрадаў – слаўных помнікаў духоўнай спадчыны. І з глыбіні часу наплывае і ахінае цеплыней і пяшчотай зімовая калядная казка. Пачынаецца цудоўнае прадстаўленне: на пачатку святак гаспадыня сустракала калядоўшчыкаў, якія прывялі Казу, сімвал дабрабыту і добрага ўраждаю. Прысутныя пазнаеміліся і прынялі ўдзел у абрадзе калядавання, гучалі народныя прыкметы, прыпеўкі, пажаданні гаспадарам.
|