У межах літаратурна-асветніцкага праекта “У думках, у сэрцы, у песнях” да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа, супрацоўнік філіяла “Альшанская сельская бібліятэка” запрасіла на тэатралізаванае прадстаўленне восьмай часткі “Грыбы” з паэмы Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды”.
Падчас тэатралізаванага прадстаўлення галоўны герой Міхаська (Давыдоўскі Аляксей) дзеліцца сваімі дзіцячымі ўражаннямі ад пахода ў лес за грыбамі. Хлопчык па дзіцячы захапляецца веліччу і багаццем прыроды, вучыць беражлівым адносінам да яе, заклікае рабіць толькі добрыя ўчынкі. Вобразнае чытанне тэксту было дапоўнена адпаведнымі малюнкамі, што павялічыла ўвагу і зацікаўленнасць гледачоў, падарыла імгненні летуценнасці і шчырых эмоцый.
Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава “Ад казак вечароў, да песень дудароў”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Выстава прадстаўлена бібліятэчнымі дакументамі, якія знаёмяць з біяграфіяй і творчымі дасягненнямі класіка беларускай літаратуры, а таксама тэкстамі песень, якія сталі песенным багаццем беларусаў “Мой родны кут”, “Родныя вобразы”, “Дзве таполі”, “Не пакідай мяне” і іншыя. Адметнае месца на выставе займае рэпрадукцыя “Партрэт паэта” У.Стэльмашонка – адна з жамчужын калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.
|