08:23 СВЯТОЧНАЕ ВІНШАВАННЕ У ЗАМАЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ-КЛУБЕ | |
14 кастрычніка ў Замацкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках “Тыдня бацькоўскай любасці” было арганізавана святочнае віншаванне “Ад сэрца да сэрца”, прысвечанае Дню маці. Загадчык павіншавала прысутных радкамі вершаў аб маці, парадавала музычнымі кветкавымі букетамі, прапанавала паўдзельнічаць у конкурсах “Закончы пагаворку”, “Папялушка”, “Пазнай казку”, а таксама ў гульнях на ўвагу: ”Сарока-белабока”, “Пытанні з падвохам”. Добры настрой дапамаглі стварыць цеплыя словы аб прысутных, кветкі і музычныя падарункі, арганізаваная выстава кніг “Гэта чароўнае слова - матуля”.
| |
|