У час веснавых канікул супрацоўнікі Новалукомльскай дзіцячай бібліятэкі прапанавалі сваім чытачам прыняць ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Классно дружим и увлекательно живём”.
Пачаўся тыдзень са Свята вясёлых забаў “Колер настрою аранжавы”. У час мерапрыемства ўдзельнікаў пазнаёмілі з прыроднымі колерамі, а асабліва – аранжавым. Дзе знаходзіцца Аранжавая рака? Чаму вада ў моры аранжавая? Чым карысна для чалавека морква? Каму па смаку рабіна ? Чым дзівосны апельсін? Калі еўрапейцы ўпершыню паласаваліся хурмой? Хто бачыць свет у аранжавым колеры? Конкурсная праграма свята ўключала наступныя конкурсы: гульні “Так ці не?”, “Аранжавыя матылькі”, “Расшыфраваць слова”, “Загадкі на абмеркаванне”. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны аранжавыя сувеніры (апельсіны-прыхваткі), якія былі развешаны на галінах “апельсінавага” дрэва. Кожны з удзельнікаў атрымаў сувенір, разам праспявалі “Аранжавую песню”.
Мэта пазнавальна-забаўляльнай праграмы “Баю-бай, вочкі закрывай” расказаць чытачам пра сон чалавека і жывёл. На мерапрыемстве адбыліся гульні: “Піжама”, “Лунацік”, “Сонныя задачкі”. Удзельнікі пелі калыханкі, якія памяталі ад матуль.
Музычны ваяж “Там, дзе музыка жыве” пазнаёміў слухачоў з класічнай музыкай і музыкай прыроды, з гісторыяй стварэння нот. Музычны ваяж пачаўся міні канцэртам, які падрыхтавалі вучні Новалукомльскай ДШМ. Перад удзельнікамі выступіў дуэт балалаечнікаў, саліст на домры і баяніст. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі на музычную тэматыку, гулялі ў гульні: “Нотны стан”, “Танец з вяровачкай”, “Аллё, мы шукаем таленты!”, “Музыка драўляных лыжак”, “Танец на газеце”, “Самая абаяльная і прывабная”.
Вясновае свята “Ясна красна, прыйдзі, вясна” раскрывала прыгажосць прыроды вясною. Чытачам былі прапанаваны вясновыя гульні, “Вясна-красна”, “Вясновыя забавы”, “Вясновы першацвет”, “Вясновае сонейка”, “Падарунак вясны”, “Мілыя колеры роднаго краю”.
|