23:24 СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ | |
Дзяржаўная ўстанова культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прымае актыўны ўдзел у адраджэнні нашай ласкавай і пявучай беларускай мовы і літаратуры. Раённая дзіцячая бібліятэка сумесна з ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі” і ансамблем “Верасень” раённага аўтаклуба арганізавалі фальклорнае свята “Вандроўка ў родную мову”. Лявоніха і Сымоніха правялі ўдзельнікаў мерапрыемства сцежкамі беларускага фальклору роднай мовы: успомнілі пра прыказкі і прымаўкі, звярнуліся да загадак, прыпыніліся на жартоўных загадках, небыліцах, калыханках. З дзяцьмі былі праведзены разнастайныя конкурсы. ? На працягу ўсяго свята гучалі беларускія песні у выкананні ансамбля “Верасень”: “Калі ласка”, “Я люблю свой родны край”, “Залатыя каласы”, “Калыханка” і інш. Скончылася мерапрыемства традыцыйнай беларускай песняй “Бывайце здаровы”.
| |
|