16:37 СВЯТА ПАЖАДАННЯЎ І НАДЗЕЙ | |
1 жніўня Новалукомльская гарадская і Новалукомльская дзіцячая бібліятэкі прынялі ўдзел у свяце - Дне горада Новалукомля. Бібліятэкары падрыхтавалі нямала сюрпрызаў для жыхароў і гасцей горада, арганізаваўшы бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку «Са святам, любімы горад!».
Госці мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю паэтаў народнага аматарскага аб’яднання паэтаў «Млын», зборнікі якога былі прадстаўлены на літаратурнай лаўцы «Запрашаем пазнаёміцца! Паэты Новалукомля!”. Бібліятэкарамі было падрыхтавана дрэва пажаданняў, на яркіх пладах якога, можна было пакінуць пажаданне гораду і яго жыхарам. Каб удзельнікі свята не сумавалі, і каб ні адзін чалавек не пайшоў з бібліятэчнай пляцоўкі без усмешкі, ім было прапанавана паўдзельнічаць у лататроне «Рэцэпт добрага настрою». Кожны жадаючы з скрыні мог дастаць запіску з вясёлымі пажаданнямі добрага настрою, да кожнай запіскі быў прымацаваны салодкі сюрпрыз у выглядзе цукеркі. На бібліятэчнай пляцоўцы праходзіла акцыя «Буккросінг» - «Добрыя кнігі ў добрыя рукі». Кожны жадаючы мог узяць сабе ўпадабаную кнігу. Бібліятэкары падрыхтавалі кнігі рознай тэматыкі, у кожную з іх была ўкладзена закладка-запрашэнне ў бібліятэку з адрасам і прапановай наведваць яе. Свае веды аб родным горадзе новалукомльчане правяралі, удзельнічаючы ў краязнаўчай віктарыне “Маленькі слаўны гарадок” і крыжаванцы "Ці ведаш ты свой горад?". Для дзяцей у гэты дзень супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі была падрыхтавана гульнёвая хвілінка-карагод “Нібы казка, нібы цуд”, у час якой дзецям былі прапанаваны гульні і конкурсы "Дзіцячы баскетбол", "Загадкі з капелюша", "Лавісь, рыбка, вялікая і малая", "Хто хутчэй?", за ўдзел у якіх дзеці атрымоўвалі прызы. | |
|