16:11 СВЯТА КНІГІ 2019 | |
Для вучняў малодшых класаў школ райцэнтра супрацоўнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі і цэнтрам дзяцей і моладзі арганізавана свята кнігі “Збіраем сяброў”. Да мерапрыемства аформлена выстава-свята “Кніжкіны імяніны”, дзе былі прадстаўлены кнігі – юбіляры 2019 года.
У самым пачатку свята прайшло святочнае віншаванне лепшых чытачоў бібліятэкі, пераможцаў конкурсу “Суперчытач – 2018”. Дыпломы пераможцаў, а таксама салодкія прызы атрымалі: Казлова Насця (сш№1 4а кл.), Хацкевіч Аляксандра (сш№4 3б кл.), Зелянуха Таццяна (гімназія 2 кл.). Добрым падарункам для ўсіх гледачоў стала тэатралізаванае свята “У казачнай краіне Каралевы Кнігі”. Галоўныя дзеячыя асобы - дамавёнак Кузька, Баба Яга, Кікімара Балотняя, дэтэктыў Калабок адправіліся ў Казачную краіну Каралевы Кнігі, каб запрасіць усіх казачных герояў на свята.
У час прыгод, удзельнікі мерапремстваў прынялі ўдзел у конкурсах: “З якой казкі прадмет?”, “Пазнай казачнага героя па голасу”, “Знайдзі правільны адказ”. Доктар Айбаліт паведаміў пра правілы карыстання кнігамі, а таксама ўсе разам паглядзелі мультфільм пра Скварцова Грышку і яго адносіны да кніжак.
Яркія і цікавыя нумары мастацкай самадзейнасці зрабілі тэатралізаванае свята відовішчным і запамінальным.
| |
|