16:18 СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БЕЗ ТЫТУНЯ | |
Да Сусветнага дня без тытуня ў Альшанскай сельскай бібліятэцы сумесна з загадчыцай Альшанскага ФАПа Куранцовай Т.А. адбыўся комплексны бібліятэчны ўрок “Курыць ужо не модна!”. Напачатку ўрока бібліятэкар зрабіла экскурс у гісторыю па паленню тытуня, затым, каб замацаваць матэрыял, была праведзена віктарына. Пытанні віктарыны змясцілі ў імпразаваную пачку цыгарэт і ўдзельнікі самі выцягвалі цыгарэту-пытанне, а потым давалі адказы. Загадчыца ФАПам нагадала аб шкодным уздзеенні нікаціна на арганізм чалавека, прадставіла факты, якія сведчаць аб шкодзе палення тытуня. Для садзейнічання выпрацоўкі адмаўлення ад палення і фарміравання ўстаноўкі на здаровы лад жыцця прысутныя мерапрыемства атрымалі памяткі “Бяспрэчныя факты аб паленні тытуня”. Таксама на бібліятэчным уроку наведвальнікам прапанаваны неабходныя прыёмы паводзін, якія дазваляюць адхіліцца ад шкоднага ўздзеяння. Галоўная мэта комплекснага бібліятэчнага ўрока: асведамленне таго, што курыць ужо не толькі шкодана, але і не модна! | |
|