14:19 СОПРИКАСАЯСЬ С МИРОМ ПРЕКРАСНОГО | |
Шэраг мерапрыестваў прапанавалі сваім чытачам супрацоўнікі Чырвонараніцкай сельскай бібліятэкі ў час правядзення Тыдня эстэтычнага выхавання “Соприкасаясь с миром прекрасного”. Тут арганізавана арт–галерэя “Мастацтва ў нашым жыцці”, дзе прадстаўлены кнігі аб знакамітых мастаках, выданні з шэдэўрамі беларускага і сусветнага жывапісу. Выстава “У саюзе гукаў, пачуццяў, і дум” прапанавала наведвальнікам бібліятэкі літаратуру, прысвечаную гісторыі музыкі, айчынным і замежным кампазітарам. З удзелам навучэнцаў ДУА “Пачаевіцкая дзіцячы сад-пачатковая школа” прайшоў вечар-элегія “Кампазітары-песеннікі дзецям” і быў прысвечаны творчасці кампазітараў, якія пісалі музыку для дзяцей: У.Шаінскі, Я.Крылатаў і іншых. Віктарына “Сем Цудаў Свету” распавядала аб шэдэўрах міравой архітэктуры. | |
|