10:33 СМАК РОДНАЙ МОВЫ | |
У рамках рэалізацыі праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё!”, к Міжнароднаму дню роднай мовы, супрацоўнік Кашчынскай сельскай бібліятэкі правяла брэйн-рынг “Смак роднай мовы”. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні 3-5 класаў ДУА “Кашчынская сярэдняя школа імя М.А.Сурына”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся аб развіцці і станаўленні беларускай мовы, аб выдатных дзеячах літаратуры і культуры, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. Бібліятэкар прапанавала вучням падзяліцца на дзве каманды і прыняць ўдзел у літаратурных конкурсах: “Назаві адным словам”, “Асалода роднай мовы”, “Расшыфруй прыказку”, “Наадварот”, “Метаграмы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі розныя заданні. За правільныя адказы дзеці атрымоўвалі балы. У канцы бібліятэкар іх падлічыла і аб’явіла пераможцаў. У завяршэнні вядучая мерапрыемства выказала надзею на тое, што моладзь Беларусі будзе заўсёды любіць сваю Радзіму, ганарыцца ёю і размаўляць на беларускай мове.К Міжнароднаму дню роднай мовы ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Мова - духоўны скарб народа”. | |
|
| |
У рамках рэалізацыі праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё!”, к Міжнароднаму дню роднай мовы, супрацоўнік Кашчынскай сельскай бібліятэкі правяла брэйн-рынг “Смак роднай мовы”. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні 3-5 класаў ДУА “Кашчынская сярэдняя школа імя М.А.Сурына”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся аб развіцці і станаўленні беларускай мовы, аб выдатных дзеячах літаратуры і культуры, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. Бібліятэкар прапанавала вучням падзяліцца на дзве каманды і прыняць ўдзел у літаратурных конкурсах: “Назаві адным словам”, “Асалода роднай мовы”, “Расшыфруй прыказку”, “Наадварот”, “Метаграмы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі розныя заданні. За правільныя адказы дзеці атрымоўвалі балы. У канцы бібліятэкар іх падлічыла і аб’явіла пераможцаў. У завяршэнні вядучая мерапрыемства выказала надзею на тое, што моладзь Беларусі будзе заўсёды любіць сваю Радзіму, ганарыцца ёю і размаўляць на беларускай мове.

