11:43 ШЛЯХАМІ ПАЭТАЎ | |
3 лістапада ў Замацкай бібліятэцы-клубе для наведвальнікаў прайшло літаратурнае падарожжа “Шляхамі паэтаў” у межах літаратурна-асветніцкага праекта “У думках, у сэрцы, у песнях” да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Для прысутных была падрыхтавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены творы паэтаў, кніжкі аб іх жыцці і дзейнасці і мясцінах, звязаных з творчасцю пісьменнікаў. У пачатку мерапрыемства пазнаёмілі прысутных з біяграфіямі і творчымі шляхамі волатаў мастацкага слова, параўналі іх літаратурныя напрамкі, жыццевыя шляхі і грамадскую дзейнасць, падкрэсліла тую ролю, якую ўнеслі яны ў развіцце беларускай літаратуры. На працягу мерапрыемства загадчык суправаджала расказ дэманстрацыяй фотаздымкаў, звязаных з апавяданнем. На прыканцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні віктарыны аб жыцці і творчасці беларускіх песняроў. Пераможцам стаў вучань 9 класа Агарак Максім, які атрымаў падарунак. | |
|