11:24 САМАКОЛЕРНАЕ СЛОВА | |
20 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнік бібліятэчнага пункта цэнтральнай раённай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №4 г.Чашнікі” правяла літаратурны лабірынт “Самаколернае слова”.З апавядання бібліятэкара прысутныя даведаліся пра разнастайнасць моў на планеце, пра тое, што родная мова - гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўная магутнасць. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, гаварылі аб значнасці роднай мовы ў развіцці кожнай асобы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі выконвалі разнастайныя заданні: рабілі пераклад словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую, працягвалі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, адгадвалі загадкі. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава. | |
|
| |
20 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнік бібліятэчнага пункта цэнтральнай раённай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №4 г.Чашнікі” правяла літаратурны лабірынт “Самаколернае слова”.

