20:40 РОДНАЯ МОВА МАЯ | |
“Сто гадоў шукаў другой красы,
![]() Ды калі ты не безродны сын, Гавары са мной па-беларуску.” Такімі радкамі з верша Я.Янішчыц пачала бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі конкурс знаўцаў “Родная мова мая”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 4 класа ДУА “Кашчынская сярэдняя школа імя М.А.Сурына”. Удзельнікам прапаноўваліся пытанні з твораў беларускіх пісьменнікаў. За кожны правільны адказ вучні атрымлівалі жэтон. Пасля віктарыны бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у другіх літаратурных конкурсах: “Назаві адным словам”, ”Асалода роднай мовы”, “Расшыфруй прыказку”, “Наадварот”, “Метаграмы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, а напрыканцы вядучая з настаўніцай падлічылі жэтоны і вызначылі пераможцаў. Лепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Марусевіч М., Зайцаў С., Быкаў У., Гуц Г., Кручок Р. Пераможцы атрымалі ў падарунак нататнікі і салодкія прызы, а ўсе ўдзельнікі – салодкія прызы і закладкі –напамін пра родную мову. У канцы мерапрыемства правялі акцыю “ Маё любімае слова”.
Мерапрыемства бібліятэкар закончыла словамі Ігара Пракаповіча “Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой…” Запрасіла прысутных часцей наведваць бібліятэку, бо той хто чытае, той многа ведае. У гэты дзень у бібліятэцы аформлена выстава-прысвячэнне “Беларускае роднае слова”. А дарослыя наведвальнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “Маё любімае слова”. | |
|