12:31 РАДКІ, ЗНАЁМЫЯ З ДЗЯЦІНСТВА | |
У рамках правядзення абласнога марафону “Размаўляй і натхняй” да Міжнароднага дня роднай мовы ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы з удзелам вучняў 5 класа ДУА “Чашніцкая гімназія” 19 лютага прайшла гульня-віктарына “Радкі, знаёмыя з дзяцінства”.
Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве каманды “Зычныя” і “Галосныя”, падарожнічалі па краіне роднай мовы з прыпынкамі, на якіх выконвалі розныя заданні, разгадвалі загадкі, шарады, крыжаванкі. Па выніках гульні перамагла каманда “Галосныя”. Дзеці праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць, даказалі, што ведаюць і шануюць сваю родную беларускую мову. | |
|