10:16 МОВА РОДНАЯ, МОВА ЖЫВУЧАЯ | |
У Замацкай бібліятэцы-клубе ў рамках Міжнароднага дню роднай мовы быў праведзены дзень беларускай мовы “Мова родная, мова жывучая”. На працягу дня наведвальнікам прапанавалі паразмаўляць на беларускай мове: пабыць перакладчыкамі, адгадаць загадку, закончыць прыказку ці прачытаць радкі верша, паўдзельнічаць у гульні “Вытокі”. Падчас правядзення віктарыны “Цудоўная родная мова” удзельнікам прапанавалася адгадаць беларускія загадкі, загадкі-жарты, перакласці прыказкі, даць агульную назву, адказаць на пытанні ў конкурсе “Старонкі мінулага і сучаснага”, разгадаць метаграмы. На працягу мерапрыемства гучалі вершы І. Пракаповіча, П. Панчанкі, С. Шушкевіча, песні І. Лучанка. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Жыве ў вяках беларуская мова”.
| |
|