У рамках Тыдня прапаганды беларускай кнігі “Прыгарніся да роднага слова” (20 ліпеня – 25 ліпеня) ў Кругліцкай сельскай бібліятэцы з мэтай развіцця цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры, народных казак, павагі да спадчыны беларускага народа былі арганізаваны: літаратурная акцыя “Кнігаварот на вуліцы”, кніжная выстава-запрашэнне “Калі вам да спадобы беларускія аўтары”, літаратурная гасціная “Пісьменнікі-землякі”.
Дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх аўтараў, успомнілі знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях нашых пісьменнікаў- землякоў - Алеся Шашкова, Янкі Журбы, Генадзя Пашкова.
Асабліва цікава прайшла гульня “Поле цудаў” на тэму “Падарожжа па краіне беларускіх казак”. Правілы - аналагічныя правілам тэлевізійнай гульні.
Заданні тураў былі падабраны з беларускіх народных казак “Жаронцы”, “Разумная дачка”, “Удовін сын”, “Як Васіль змея пераадолеў”, “Тром-сын Безыменны”. Гульня паказала, што дзеці добра ведаюць беларускія казкі. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы, а пераможца атрымаў салодкі суперпрыз.
|