08:53 ПАЭЗІЯ РОДНАГА ПЕЙЗАЖУ... | |
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Журбы ў дзіцячай бібліятэцы прайшлі юбілейныя журбінскія чытанні “Табе мой краю родны…”. На літаратурную хвілінку “Паэзія роднага пейзажу...” былі запрошаны вучні 4Б класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чашнікі”, а ўдзельнікамі вечара-апавядання “Зямля Чашніччыны яго ўзгадавала” сталі вучні 8А класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі”. Падчас мерапрыемстваў дзеці даведаліся пра многія факты з біяграфіі паэта, якіх не знойдзеш у падручніках, пра тое, што не гледзячы на хваробу, аддушынай у Янкі Журбы ва ўсіх цяжкасцях да апошніх дзён была паэзія, а лепшай доляй – Чашніччына. Прагучала шмат вершаў рознага перыяду яго творчасці, якія чыталі ўдзельнікі мерапрыемстваў. Сустрэчы атрымаліся вельмі цёплыя і шчырыя, яны даюць магчымасць, стаць на імгненне бліжэй да таленавітых людзей, пра якіх мы можам з гонарам гаварыць: “Ён нарадзіўся на Чашніцкай зямлі”.
| |
|