ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


11:29
ПАДЗЯЛІСЯ СВАЁЙ ПРАБЛЕМАЙ

12 Поделись своей проблемойУ рамках акцыі “16 актыўных дзён супраць гвалту” 26 лістапада ў Кашчынскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка–рэкамендацыя “Падзяліся сваёй праблемай”, у якой прынялі ўдзел дзеці сярэдняга ўзросту. Мерапрыемства праведзена з мэтай папярэджання злачынстваў супраць непаўналетніх, садзейнічання фарміраванню ў дзяцей і падлеткаў актыўнай жыццёвай пазіцыі, заснаванай на веданні сваіх правоў і павазе сябе як асобы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з формамі і відамі гвалту, прычынамі ўзнікнення гвалту, распавяла аб правах дзяцей на абарону сваёй асобы ад любых відаў гвалту, пра тое, куды можна і трэба звяртацца за абаронай сваіх правоў. Дзецям былі прапанаваны сітуацыі, якія бываюць у жыцці. Удзельнікі павінны былі сфармуляваць сваё ўменне адрозніваць віды гвалту, агрэсара (гвалтаўніка) і ахвяру сітуацыі. Затым бібліятэкар зачытала прысутным  прытчу “Усё пакідае свой след”, дзе гаворыцца аб запальчывым, нястрыманым, маладым чалавеку, які сваімі дзеяннямі прыносіў шкоду і крыўду навакольным, але дзякуючы свайму бацьку ён навучыўся стрымліваць і кантраляваць свой гнеў у адносінах да іншых людзей. У завяршэнні гутаркі вядучая заклікала ніколі не ўтойваць у сабе праблемы, якія хвалююць.

Категория: Главные новости | Просмотров: 160 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 5.0/1

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Ноябрь 2023  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 134

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0