09:01 НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА | |
У межах рэалізацыі літаратурна-асветніцкага праекта да 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа “У думках, у сэрцы, у песнях”, у Замацкай бібліятэцы-клубе 9 ліпеня прайшла літаратурна-музычная вечарына “Нам засталася спадчына”, пад час якой удзельнікі слухалі вершы славутых народных беларускіх паэтаў, урыўкі з паэмы “Новая зямля”, дыялог двух сваякоў з п’есы “Паўлінка”. Вядучая расказала аб першай сустрэчы творцаў, параўнала іх літаратурныя напрамкі. Гучалі і словы павагі і ўслаўлення беларускіх песняроў замежнымі пісьменнікамі. Удзельнікі адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, прысвечанай творчай дзейнасці паэтаў. Ціхая мелодыя песні “Спадчына”, якая гучала на працягу мерапрыемства, выклікала пачуцце павагі і гонару за родную краіну. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Волаты беларускай літаратуры”. | |
|