11:22 НА МОВЕ РОДНАЙ РАЗМАЎЛЯЮ | |
У межах правядзення абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле “Новалукомльская гарадская бібліятэка” быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.
У гэты дзень з удзелам наведвальнікаў бібліятэкі і вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага” адбыўся інтэлектуальны спрынт-конкурс “На мове роднай размаўляю”. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана адгадаць беларускія загадкі, хутка перакласці рускае слова на беларускае, без падрыхтоўкі прачытаць вершы вядомых беларускіх паэтаў, паўдзельнічаць у конкурсах “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Словаведы” і інш. Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікала біблія-акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. Самымі папулярнымі словамі, якімі падзяліліся ўдзельнікі акцыі былі: радзіма, маці, сонейка, завіруха, каханне і інш. На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Слоўнік раскрывае сакрэты”, на якой былі прадстаўлены даведачныя выданні на беларускай мове: арфаграфічны слоўнік беларускай мовы, слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы, слоўнік беларускіх прыказак, тлумачальны слоўнік беларускай мовы, слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, слоўнік лексічных формаў і інш. | |
|