14:57 НА ІВАНА КУПАЛА | |
7 ліпеня Кашчынская сельская бібліятэка разам з Кашчынскім культурна-спартыўным цэнтрам правяла фальклорнае свята для дзяцей “На Івана Купала”. Месцам правядзення мерапрыемства стала лясная палянка каля берага ракі. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Івана Купалы, якое сыходзіць сваімі каранямі да язычніцкіх часоў, калі людзі адзначалі свята Сонца і пакосу. Успомнілі пра традыцыі і абрады гэтага дня, аб трох элементах свята - агню, вадзе і траве. Пад смех і агульную весялосць удзельнікі мерапрыемства вадзілі карагод, прыгалі праз “вогнішча”, прыбіралі пудзіла ведзьмы і лесуна, прымалі ўдзел у гульнях, якія, так ці інакш, былі звязаны з агнём, купальскай вадой і зямлёй. У канцы свята ўсіх прысутных пачаставалі купальскай гарбатай. Удзельнікі свята правялі запамінальна час, атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі на ўвесь год. | |
|