16:39 МУЖНАСЦЬ І СМУТАК | |
У Красналуцкай сельскай бібліятэцы 15 лютага для вучняў ДУА “Красналуцкая базавая школа Чашніцкага раёна” прайшла гадзіна памяці “Мужнасць і смутак”. Размову пачала настаўніца пачатковых класаў Ж.А.Савіна. Яна расказала дзецям пра краіну Афганістан, пра тое чаму савецкія салдаты апынуліся на чужой зямлі. Бібліятэкар нагадала вучням пра гісторыю той страшнай працяглай кровапралітнай вайны, якая стаіць на другім месцы па свайму трагізму і стратам пасля Вялікай Айчыннай, зрабіла агляд літаратуры аб афганскіх падзеях. Расказала пра подзвіг Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка, а таксама пра воінаў-інтэрнацыяналістаў – землякоў: А.І. Валасача, А.А. Дуброўскага, М.М. Камека, В.Р. Краўцова, Ю.А. Кузняцова, С.П. Млявага. Школьнікі, слухаючы аповед пра ўдзельнікаў вайны ў Афганістане, нашых землякоў, якія загінулі, суперажывалі ім, іх сем'ям. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых.
| |
|