ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


21:13
МОВА РОДНАЯ – МОВА МОДНАЯ
21 лютага ў Замацкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы быў праведзены дзень беларускай мовы “Мова родная – мова модная”, які складаўся з наступных мерапрыемстваў: акцыі “Я мову родную люблю” і інтэлектуальнага турніра “Сяброўка – Родная мова”, сабраўшага членаў клуба вольнага часу і зносін “Неугомонные бабушки”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “З легендаў і казак”. Культарганізатар звярнула ўвагу ўдзельнікаў акцыі на тое, што беларуская мова, як і гімн, сцяг, з’яўляецца найважнейшым атрыбутам нашай краіны, бо яна ў значнай ступені садзейнічае фарміраванню нацыянальна адметнага аблічча нашай дзяржавы. Удзельнікам прапанавалі паразмаўляць на беларускай мове: пабыць перакладчыкамі, адгадаць загадку, закончыць пыказку ці прачытаць радкі верша. Вельмі парадавала аднавяскоўцаў Зоя Іосіфаўна Трэццякова, якая прачытала свой верш “Мой край”. Падчас акцыі гучалі вершы М.Мятліцкага “На мове роднай”, Ю. Свіркі “У нас хапае слоў”, Н.Гілевіча “Як ты дорага мне, родная мова”, П.Броўкі “Калі ласка” і іншыя.
Інтэлектуальны турнір “Сяброўка – Родная мова”, у якім прынялі ўдзел дзве каманды, яшчэ раз пераканаў у тым, што кожны народ павінен ведаць сваю родную мову і ганарыцца ёю, што мова – наша спадчына, якую мы атрымлiваем ад бацькоў i павiнны перадаць наступным пакаленням, бо хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасцi i мiлагучнасцi, плаўнасцi, сцiпласцi, прыгажосцi i самабытнасцi. Турнір пачаўся з прывiтання. Праводзіліся розныя конкурсы, якiя паказалi спрыт, веды, ўменнi ўдзельнiкаў: ”Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, ”Знаўца беларускага фальклору”, ”Таямнічая скрыня” і іншыя. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і добрай атмасферы.
Категория: Главные новости | Просмотров: 45 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 5.0/3

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Февраль 2025  »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 145

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
-->