09:32 МОВА НАРОДА – ЯГО СВЯТЫНЯ | |
З мэтай фарміравання маўленчай культуры, цікавасці і павагі да беларускай мовы работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Чашнікі” правялі вечарыну роднай мовы “Мова народа – яго святыня”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Вечарына спрыяла развіццю інтэлектуальных здольнасцей вучняў. На мерапрыемстве дзеці разгадвалі загадкі, падбіралі рыфму, прагаворвалі скорагаворкі, падбіралі словы з процілеглым значэннем, тлумачылі прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў, што садзейнічала развіццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы. У заканчэнні мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Таму мы павінны любіць, ведаць і шанаваць сваю мову і ўмець дасканала валодаць ёю.
| |
|