12:59 З ПАВАГАЙ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ | |
У бібліятэчным пункце цэнтральнай раённай бібліятэкі да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла гадзіна славеснасці “Мова народа – яго святыня”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй станаўлення беларускай мовы і яе важнай роляй. Удзельнікам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у віктарыне “Прыказкі роднага краю”, праслухаць вершы П. Панчанкі, М. Танка, В. Віткі.
| |
|